Герой маёй сям’і

Беларусь помнит Год исторической памяти Из нашей почты

 

 

 

Немагчыма забыць тых, хто з адвагай ваяваў за нашу будучыню і аддаў жыццё. І ў нашых сілах зрабіць так, каб пра жыццё герояў даведалася як мага больш дзяцей і дарослых.

У рамках рэспубліканскай акцыі «Герой маёй сям’і» я і мае сябры даследавалі гісторыю сваіх сем’яў, лёсы родных, якія прымалі ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне.

У маёй сям’і ваяваў мой прадзед Пятро Еўдакімавіч Ламака (1926/05/02 – 1995/07/01). Нарадзіўся і вырас у вёсцы Цяўлава Дзяржынскага раёна. Прадзед быў вельмі вясёлым і спагадным чалавекам. Яго я не паспеў убачыць пры жыцці, але затое мой тата памятае яго вельмі добрым дзядулем.

Стаў удзельнікам многіх значных падзей у гісторыі нашай краіны. Прайшоў усю вайну. Вельмі складана прыйшлося яго сям’і ў тыя гады! Але ніколі яны не скардзіліся і заўсёды любілі сваю Радзіму! Прадзядуля быў узнагароджаны трымя медалямі «За отвагу». Яшчэ адзін цікавы факт з жыцця майго прадзядулі… Падчас вайны прадзед быў ранены. Але пра гэта ён ніколі не казаў. Паўстагоддзя прадзядуля жыў з мінным асколкам у лапатцы. Ніхто з нашай сям’і пра гэта не ведаў, а даведаліся толкі пасля яго смерці, калі пачалі разбіраць рэчы. Што кіравала дзядулей, чаму ён так і не расказаў аб ваенным трафеі? Нажаль, мы так і не даведаліся.

Мой тата зараз прыгадвае, з якім гонарам ён ішоў за руку з дзедам на парадзе да Дня Перамогі 9 мая, бо грудзі дзеда  былі ўсе ўвешаны ордэнамі, медалямі і іншымі нагруднымі знакамі.

Прадзядуля заўсёды працаваў на карысць людзей. Ён быў міліцыянерам. Вельмі ганаруся сваім прадзядулем, як і ўся мая сям’я.

Усё гэта я паведаміў сваім аднакласнікам і навучэнцам іншых класаў. Каб маё апавяданне было болей яскравым бацькі дапамаглі мне  зрабіць плакат і презентацыю, на якой можна разгледзець баявы пуць  ды ўзнагароды майго прадзеда.

Мае блізкія і родныя старэйшых пакаленняў з’яўляюцца для нас ўнукаў і праўнукаў, сапраўдным прыкладам працавітасці, любові і павагі. Наша пакаленне імкнецца быць падобнымі на іх. Нам ёсць  чым ганарыцца! Нам ёсць, у што верыць!

Ілья ЗМАЧЫНСКІ,

вучань 5-га класа «М».

г. Дзяржынск, гімназія.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *