Квэст-гульня «Чароўная скарбонка»

Из нашей почты Новости

У рамках тыдня філалогіі ў школе № 7 г. Навагрудка праходзіў дзень фальклору.

Каманды вучняў 9-х класаў з вялікім задавальненнем ўдзельнічалі ў квэст-гульні «Чароўная скарбонка». Падлеткам на розных этапах квэста былі прапанаваны рэбусы, крыжаванкі, розныя іншыя заданні на веданне беларускай лексікі, звязанай з музейнымі экспанатамі, размешчанымі ў нашай школе. На працягу ўсёй квэст-гульні ў камандаў быў моцны дух суперніцтва і панаваў добры святочны настрой.

А для самых маленькіх навучэнцаў школы – першакласнікаў – прайшла экскурсія ў школьным музеі «Будзем беларусамі». Некаторыя дзеці ўпершыню бачылі прадметы побыту нашых далёкіх продкаў, з цікавасцю дазнаваліся пра прызначэнне і назвы прыладаў працы, што выкарыстоўваліся жыхарамі Навагрудчыны шмат гадоў таму назад. Асабліва спадабалася вучням, што ў музеі дазваляецца патрымаць старажытныя рэчы ў руках і гэтым як бы адчуць подых далёкай гісторыі.

Валянціна Віктараўна МАНЮК,

класны кіраўнік 9-га класа «А».

г. Навагрудак, школа № 7.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *