Ва ўстанове адукацыі Хвінявіцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа прайшоў адзіны ўрок памяці «Нам гэты мір завешчана берагчы». Гэта так сімвалічна менавіта ў Год гістарычнай памяці.
Страшная вайна прадаўжалася 1418 дней і начэй. Яна забрала жыцці больш за 20 мільёнаў савецкіх людзей. Загінуў кожны трэці беларус. І гэты рахунак няпоўны і недакладны. Сёння мы, сучаснікі, павінны помніць вялікую заслугу нашых продкаў, якія коштам свайго жыцця абаранілі беларускую зямлю ад фашысцкай навалы. Ім сёння мы прысвячаем мінуту маўчання.
Каб жыць у міры і згодзе, неабходна помніць гісторыю краіны. Падчас урока навучэнцы ўзгадалі асноўныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Віктарына па тэме ўрока захапіла і натхніла быць самымі актыўнымі і лепшымі. Дзеці былі не проста слухачамі, але і актыўнымі ўдзельнікамі, таму што ім ёсць што сказаць, чым падзяліцца. Для іх гэта памяць, якую яны пранясуць праз усё сваё жыццё.
Таццяна Віктараўна ЖЫНКО,
класны кіраўнік.
Дзятлаўскі раён,
Хвінявіцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.