Урачысты мітынг, прымеркаваны 77-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, прайшоў у аграгарадку Вензавец.
Прысутныя ўсклалі да памятніка землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны кветкі і вянкі, ушанавалі памяць загінуўшых герояў хвілінай маўчання.
Традыцыйна, завяршылася мерапрыемства ўрачыстым прыёмам у піянеры навучэнцаў 4-га класа Вензавецкага дзіцячага сада–сярэдняй школы.
Святлана ГУБАР,
лідар школьнага самакіравання.
Дзятлаўскі раён,
Вензавецкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.