Будзем заўсёды памятаць

Из нашей почты Новости

Даніну памяці подзвігам і лёсам тых, хто ўнёс свой уклад у вызваленне краіны і Вялікую Перамогу ў рамках акцыі «Ад помніка да помніка» аддалі навучэнцы ўстановы сумесна з прадстаўнікамі Парэцкага сельскага выканаўчага камітэта і КСУП «Хвінявічы».

Кветкі ўсклалі да помнікаў у вёске Вялікая Воля. дзе былі растраляны 364 мірныя жыхары; вёске Дубраўка – ўсталяваны на брацкай магіле, у якой захаронены 102 мірныя жыхары, растраляныя нямецка-фашысцкімі захопнікамі; вёске Дзям’янаўцы – ўсталяваны ў памяць аб 23 зямляках, якія не вярнуліся дадому.

У нашых сілах памятаць пра Вялікую Айчынную вайну, перадаваць з пакалення ў пакаленне памяць аб нашых продках, якія пражылі годнае жыццё, поўнае гора, бед і нягод. Давайце ж будзем вартыя! Будзем заўсёды памятаць!

Людміла Вікенцьеўна ВАШКЕВІЧ,

класны кіраўнік 8-га класа.

Дзятлаўскі раён,

Хвінявіцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *