На стадыёне «Камсамолец» г. Навагрудка прайшлі раённыя спаборніцтвы навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі па лёгкай атлетыцы ў праграме круглагадовай спартакіяды школьнікаў, у якіх прынялі ўдзел навучэнцы 5–10-х класаў Пятрэвіцкага дзіцячага сада–сярэдняй школы.
Ні для каго не сакрэт, што поспех прыходзіць да самых старанных спартсменаў, а каб дасягнуць жаданых вышынь у той ці іншай спартыўнай дысцыпліне, навучэнцы трэніруюцца з дзяцінства.
У склад каманды ўстановы адукацыі ўвайшлі пяцікласнік Антон Духоўнік, шасцікласнік Валерый Рыжкоў, семікласнікі Света Герасімовіч, Ліза Рахманчук і Ягор Жарко, васьмікласнікі Марыя Аляшкевіч, Сняжана Скобля і Аляксей Агейка, дзевяцікласнік Улад Жарко і дзесяцікласніца Паліна Мантуш.
Па выніках спаборніцтваў наша каманда заваявала першае месца сярод устаноў 2-й групы. Перамога стала выдатным падарункам пачынаючым спартсменам і балельшчыкам. Хочацца ім пажадаць падтрымліваць выдатную фізічную форму, умацоўваць здароўе, удасканаліваць цела і дух, выхоўваць мужнасць, упартасць і загартоўваць свой характар.
Леанід Леанідовіч ЮШКЕВІЧ,
настаўнік фізічнай культуры і здароўя.
Навагрудскі раён,
Пятрэвіцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.