Рыхтуемся стаць аграрыямі

Из нашей почты

 

Навучэнцы аграрнага класа Дварэцкай школы у рамках практычных заняткаў наведалі сельскагаспадарчыя аб’екты дзяржаўнага прадпрыемства «Дварэц-Агра».

Факультатыўныя заняткі па праграме «Уводзіны ў аграрныя прафесіі» праводзяцца ў школе ўжо чацвёрты год запар. Мэта такіх заняткаў – выклікаць у вучняў зацікаўленасць да прафесій у сельскай гаспадарцы, азнаёміць іх з асновамі вядзення тэхналагічных працэсаў у аграрнай галіне.

На гэты раз тэмай заняткаў было электразабеспячэнне працэсаў сушкі і дапрацоўкі зерня на зернесушыльным комплексе КЗСВ-30 і забеспячэнне клімат-кантролю пры захоўванні бульбы ў бульбасховішчы арачнага тыпу.

Вучні наведалі малочна-таварны комплекс «Васявічы», дзе азнаёміліся з працэсам даення кароў у даільнай зале, работай халадзільнага абсталявання, асновамі ўліку статку і параметраў прадуктыўнасці кароў. Дапамаглі навучэнцам разабрацца ў тонкасцях тэхналагічных працэсаў спецыялісты мясцовага сельгаспрадпрыемства. Дзякуй ім за гэта!

Ала Міхайлаўна КАЗАК,

настаўнік.

Дзятлаўскі раён,

Дварэцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *