Сад надзеі

Из нашей почты Новости

У рамках маштабнай рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Сад надзеі» па закладцы пладова-ягадных насаджэнняў навучэнцы Шчорсаўскага дзіцячага сада–сярэдняй школы разам з настаўнікамі, адміністрацыяй і старшынёй ААТ «Шчорсы» Мікалаем Мікалаевічам Іванчыкам пасадзілі 12 саджанцаў яблынь і 3 саджанцаў груш.

Мікалай Мікалаевіч разам з дырэктарам школы Анжалікай Іванаўнай Рамановіч паказалі майстар-клас у пасадцы дрэўцаў. Навучэнцы з радасцю перанялі эстафету ад дарослых. Асаблівае старанне ў з’яўленні «Сада надзеі» праявілі шасцікласнікі. Хлопцы і дзяўчаты беражліва трымалі дрэўцы, пакуль больш цяжкай працай займаліся старшакласнікі. Усе працавалі з энтузіязмам і выдатным настроем. Многія навучэнцы звязалі з пасадкай дрэў свае будучыя надзеі. Мы цвёрда ўпэўненыя, што дрэвы прымуцца і ўсе запаветныя мары дзяцей абавязкова спраўдзяцца. Прыемна, што на тэрыторыі ўстановы адукацыі ўжо праз 4–5 гадоў пачне пладаносіць сапраўдны яблыневы сад, які будзе радаваць выдатнымі і духмянымі пладамі не толькі сучасных вучняў, але і іх дзяцей. Акцыя вельмі натхняе і выклікае пачуццё гонару, бо мы сапраўды прымаем удзел у вельмі важнай справе не аднаго пакалення. Яблыневы сад – сімвал надзеі нашай квітнеючай Беларусі.

Валерый Уладзіміравіч БУЛОЙЧЫК,

намеснік дырэктара.

Навагрудскі раён,

Шчорсаўскі дзіцячы сад–сярэдняя школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *