Адзіны ўрок «Гісторыя маёй сям’і ў гісторыі маёй краіны»

Из нашей почты Новости

З мэтай выхавання грамадзянскасці, патрыятызму, фарміравання ў навучэнцаў сямейных каштоўнасцяў, уяўленняў аб значнасці сям’і ў жыцці грамадства, гісторыі краіны; выхавання пачуцця гонару за сваю сям’ю, павышэння статусу сям’і ва ўстанове адукацыі быў праведзены адзіны ўрок «Лёс маёй сям’і ў гісторыі маёй краіны».

На ўрок у якасці госця класныя кіраўнікі запрасілі ветэранаў педагагічнай працы Валянціну Мікалаеўну Момат, Раісу Міхайлаўну Сокал, якія паведамілі пра свае жыцце ў розныя перыяды развіцця краіны. На школьнай дошцы была намаляваная стужка часу, часовая шкала, на якой у храналагічнай паслядоўнасці навучэнцы адзначылі значныя падзеі ў жыцці іх сем’яў. Кожны вучань меў магчымасць паведаміць астатніх пра сваю сям’ю. Завяршыўся ўрок выставай малюнкаў і фотавіншаваннем сваіх родных са святам.

Кацярына Ігараўна КРУПІЦА,

настаўнік пачатковых класаў.

Дзятлаўскі раён,

Раготнаўскі дзяцячы сад–базавая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *