Крыніца любові і павагі

Из нашей почты Новости

Сям’я – крыніца любові, павагі, тое, на чым будуецца любое цывілізаванае грамадства, без чаго не можа існаваць чалавек. У нашай установе адукацыі адбыўся адзіны ўрок «Лёс маёй сям’і ў гісторыі маёй краіны».

Дар’я Быстранкова, навучэнка 6-га класа, распавяла аб генеалагічным дрэве сваёй сям’і, аб сваіх прадзедах і прабабулях, якія ваявалі падчас Вялікай Айчыннай вайны і аднаўлялі сваю Радзіму ў пасляваенны час.

Гасцямі мерапрыемства былі настаяцель храма святога велікамучаніка Дзімітрыя Салунскага аграгарадка Шчорсы Навагрудскага благачыння іерэй Дзімітрый Пачабут і кіраўнік спраў Шчорсаўскага сельскага выканаўчага камітэта Людміла Аляксееўна Казляк.

Дзімітрый Пачабут нагадаў дзецям аб галоўнай ролі сям’і ва ўсе часы: сям’я была і застаецца захавальніцай чалавечых каштоўнасцей і культуры. Менавіта ў сям’і адбываецца працэс фарміравання чалавека як асобы і як грамадзяніна. У сям’і дзіця вучыцца спасцігаць сакрэты зносін паміж людзьмі, вучыцца любові і клопату.

Валерый Уладзіміравіч БУЛОЙЧЫК,

намеснік дырэктара.

Навагрудскі раён,

Шчорсаўскі дзіцячы сад–сярэдняя школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *