Акцябраты – дружныя рабяты

Из нашей почты Новости

Урачыстасцю напоўніўся школьны музей «Час. Падзеі. Людзі» Раклевіцкага дзіцячага сада–базавай школы з нагоды прысвыячэння вучняў 1-га класа ў акцябраты.

Піянеры – старэйшыя сябры, прыгатавалі для першакласнікаў урачыстую праграму, правялі вандроўку па станцыях, дзе вучні пачулі аповеды аб правілах акцябрат. Выразна, з гонарам і хваляваннем расказвалі свае правілы. Педагогі, ветэраны піянерскага руху прымацавалі акцябратам  значкі і павіншавалі са святам. Усе ўдзельнікі дружна праспявалі ў гонар прайшоўшай падзеі Дзяржаўны Гімн Рэспублікі Беларусь.

Надзея Філімонаўна КАНЯВЕГА,

намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце.

Дзятлаўскі раён,

Раклевіцкі дзіцячы сад–базавая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *