Прафсаюзны лідар – гучыць горда!

Из нашей почты Новости

На працягу навучальнага 2021/2022 года настаўнікі школы № 7 прымалі актыўны ўдзел у конкурсах. Было шмат наград, дыпломаў, грамат і планаў на будучыню. Кожны конкурс – гэта крок наперад!

Чарговы конкурс паклікаў педагогаў у г. Гродна, дзе адбыўся абласны этап рэспубліканскага конкурса «Прафсаюзны лідар» Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза працаўнікоў адукацыі і навукі. Для кожнага педагога прафсаюз гэта не проста арганізацыя, а надзейная абаронца правоў усіх яе членаў.

Больш за дзесяць гадоў у нашай школе нязменны лідар прафсаюзнай арганізацыі Таццяна Вітальяўна Антропава. Толькі сапраўдны лідзер можа сплаціць, павесці за сабой педагагічны калектыў , які налічвае больш за  80 педагогаў. Толькі крыатыўны, ідучы ў ногу з часам лідар змог атрымаць перамогу над 20 удзельнікамі  двух  папярэдніх этапаў конкурса і выйсці у фінал.

Конкурс пачаўся з прыгожай песні «Мы разам», якая надала урачысты настрой. Гэтыя словы аб’ядноўвалі ўсіх прысутнічых педагогаў, якія сабраліся ў зале. З пажаданнямі перамогі і чудоўнага настрою выступіла старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі прафсаюзаў Вера Віктараўна Грішэчка, а таксама Ірына Емілоўская пераможца абласнога і удзельніца Рэспубліканскага конкурса 2018 года. Удзельнічалі ў намінацыі лідар (старшыня) пярвічнай праўсаюзнай арганізацыі установы дашкольнага,сярэдняга агульнага навучання. Спаборніцтва праходзілі ў тры этапа. Дванаццаць крэатыўных, творчых і неверагодна таленавітых праўсаюзных лідараў змагаліся за перамогу. Кожны ўдзельнік павінен даказаць, што ен лепшы не толькі на словах, але даказаць сваімі цікавымі справамі, захапленнямі, а таксама бездакорна ведаць законы. У напружанай барацьбе Таццяна Вітальяўна стала фіналісткай абласнога этапа з чым мы яе і віншуем!

Таццяна Аляксандраўна ГАЎРЫЛКА,

настаўнік-дэфектолаг.

г. Навагрудак, школа № 7.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *