Рухацца толькі наперад!

Из нашей почты Новости

У Навагрудскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці адбылося шанаванне лепшых школьнікаў і педагогаў раёна – штогадовая цырымонія «Триумф-2022».

Заслужаныя ўзнагароды прымалі пераможцы прадметных алімпіяд і спартыўных спаборніцтваў рэспубліканскага, абласнога і раённага ўзроўняў, пераможцы абласнога конкурсу даследчых работ «Крыштальная Альфа».

Памятны знак «Триумф-2022» і прэмію Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта атрымала і вучаніца 9-га класа Шчорсаўскага дзіцячага сада–сярэдняй школы Кацярына Раманюк, якая з’яўляецца пераможцам абласнога конкурсу даследаванняў «Крыштальная Альфа» ў секцыі «Беларуская мова».

Падзячнае пісьмо Юрыю Раманюку, бацьку Кацярыне, уручылі намеснік старшыні Навагрудскага райвыканкама Святлана Мікалаеўна Каролька і начальнік упраўлення адукацыі Людміла Васільеўна Мароз.

Шмат прыемных эмоцый падарыла дадзеная цырымонія, а таксама прынясла адчуванне гордасці за пленную працу вучняў і педагогаў, з’явіўся добры матыў рухацца наперад і не спыняцца на дасягнутым.

Наталля Васільеўна ПАЧАБУТ,

намеснік дырэктар па вучэбнай рабоце.

Навагрудскі раён,

Шчорсаўскі дзіцячы сад–сярэдняя школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *