Пачаў сваю работу аздараўленчы лагер «Весяльчак»

Из нашей почты Новости

 

На базе Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы пачаў сваю работу аздараўленчы лагер «Весяльчак».

У летняй змене лагера створаны два атрады «Усмешка» і «Адрэналін», у якія ўвайшлі 25 выхаванцаў. Дружны педагагічны калектыў ветліва сустрэў выхаванцаў, пазнаёміў іх з рэжымам дня, правіламі бяспекі падчас знаходжання ў лагеры. Адкрыццё змены адбылося з урачыстага падняцця Дзяржаўнага сцяга і сумеснага выканання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

Падчас правядзення хвілінкі здароўя хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, як правільна мыць рукі і навошта гэта неабходна рабіць як мага часцей. Усе выхаванцы наведалі ФАП у аграгарадку Круцілавічы, дзе сустрэліся з медыцынскім работнікам, вымералі свой рост і вагу. Затым усе дружна ўпрыгожвалі гульнявы пакой, размяркоўвалі паміж выхаванцамі лагерныя даручэнні. Пасля спартыўнай гульні «Прывітанне, лета!» выхаванцы малодшага ўзросту гулялі ў рухомыя гульні, а старэйшыя дапамагалі паліваць кветкі. Паўдзельнічалі ў конкурсе малюнкаў на асфальце «Лета звонкае, будзь са мной!», падчас правядзення якога стваралі тэматычныя малюнкі на асфальце. Затым усе выхаванцы сустрэліся з супрацоўнікамі Данілавіцкага дома культуры, разам з якімі паўдзельнічалі ў конкурснай праграме «Усе колеры вясёлкі», прысвечанай Дню абароны дзяцей. Скончыўся першы лагерны дзень выніковай лінейкай, дзе ўсе ўдзельнікі мерапрыемстваў атрымалі ганаровыя граматы, а пераможцы – падарункі, і падзяліліся сваімі ўражаннямі ад першага лагернага дня.

Ала Уладзіміраўна ЛАЗОВІК,

дырэктар лагера,

Таццяна Яўгеньеўна ЛАЗОВІК,

старэйшы выхавальнік.

дзяржаўная ўстанова адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Круцілавіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа”, 

Дзятлаўскі раён,

Круцілавіцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа

аздараўленчы лагер «Весяльчак».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *