Выхаванцы лагера «Весяльчак», які працуе на базе Круцілавіцкага дзіцячага сада–сярэдняй школы, у рамках правядзення дня падарожжаў адправіліся на экскурсію ў г. Ліда.
Хлопчыкі і дзяўчынкі наведалі Цэнтр бяспекі МНС, дзе кваліфікаваныя спецыялісты ў даступнай і інтэрактыўнай форме паведамілі ім асноўныя правілы бяспекі жыццядзейнасці. Выхаванцы мелі магчымасць віртуальна апынуцца ў надзвычайных сітуацыях і паглыбіць свае ўменні і навыкі бяспечных паводзін у розных жыццёвых абставінах. Так, яны выклікалі экстраныя службы па тэлефоне, тушылі пажар, паўтаралі правілы дарожнага руху, паглыбілі веды аб бяспечных паводзінах ля вадаёмаў улетку, правілы дарожнага руху і інш. Напрыканцы віртуальнага падарожжа ўсіх удзельнікаў чакаў праверачны тэст. Яны адказалі на пытанні і мелі магчымасць атрымаць дадатковыя прызы.
А яшчэ падчас экскурсіі выхаванцы наведалі Лідскі замак. Дзякуючы экскурсаводу, выхаванцы даведаліся аб асаблівасцях жыцця беларускіх князёў ХІV стагоддзя, аб гісторыі пабудовы і існавання замка, змаглі пабачыць плошчу ўнутры замка, рыцарскія пакоі, вежы, старажытныям прадметы побыту.
Давольныя, уражаныя і ніколечкі нястомленыя хлопчыкі і дзяўчынкі вярнуліся ў лагер.
Ала Уладзіміраўна ЛАЗОВІК,
дырэктар лагера,
Таццяна Яўгеньеўна ЛАЗОВІК,
старэйшы выхавальнік.
Дзятлаўскі раён,
Круцілавіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа,
аздараўленчы лагер «Весяльчак».