У рамках рэалізацыі рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву» выхаванцы аздараўленчага лагера «Летняя акварэлька» сумесна з выхаванцамі лагера працы і адпачынку «Юнацтва» Вензавецкага дзіцячага сада–сярэдняй школы прынялі ўдзел у флэшмобе «Малой радзіме прысвячаецца».
Хлопчыкі і дзяўчынкі з асаблівай цікавасцю выконвалі разнастайныя танцавальныя рухі з прадметамі, якія адлюстроўваюць нацыянальныя сімвалы Рэспублікі Беларусь. Усё гэта дазваляе выхоўваць станоўчыя маральныя пачуцці, абуджаць патрыятычнае стаўленне да сваёй малой радзімы, сваёй краіны.
Такім спосабам усе выказалі любоў і павагу да сваёй Радзімы і яе сімвалаў.
Софія ШЫМКО,
Яна КАРМАЗЫН.
Дзятлаўскі раён,
Вензавецкі дзіцячы сад–сярэдняя школа
прэс-цэнтр аздараўленчага лагера «Летняя акварэлька».