Гісторыя побач з намі

Из нашей почты Новости

Выхаванцы атрада «Бэмс» аздараўленчага лагера «#Лета_драйв» школы № 5 Навагрудка наведалі мясцовы гісторыка-краязнаўчы музей.

Важным раздзелам музея з’яўляецца этнаграфія. Этнаграфічная калекцыя вельмі змястоўная і цікавая. Яна прадстаўлена рознымі прадметамі быту, сярод якіх вылучаецца калекцыя ручнікоў. Выхаванцы пабачылі, чым прадстаўлены навагрудскі строй. На некаторы час дзеці апынуліся ў старажытным часе нашых продкаў. З цікавасцю разглядалі інтэр’ер беларускай сялянскай хаткі пачатку 20 стагоддзя: драўляную самаробную мэблю, ганчарны посуд і шмат іншага. 

Важна злавіць той момант, дзе паміж сабранымі рэчамі і месцам будзе цікава праводзіць час. Менавіта наведанае месца зацікавіла нас.

Вікторыя Мікалаеўна КРЫВАПУСТ,

выхавацель атрада «Бэмс».

г. Навагрудак, школа № 5,

аздараўленчы лагер «#Лета_драйв».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *