У гэтым годзе спартыўнае фестываль «Вытокі» праходзіў у славутым горадзе Навагрудку. Мерапрыемства сабрала з усёй краіны людзей, якія любяць спорт.
Вучні Шчорсаўскага дзіцячага сада–сярэдняй школы таксама не маглі застацца з боку ад свята. Асабліва спадабаўся ўдзельнікам Алімпійскі квэст, які патрабаваў знаходжання лакацый розных відаў спорту і выканання асабістых заданняў па іх. Дзякуючы гэтаму, у дзяцей з’явілася магчымасць выпрабаваць свае сілы ў алімпійскіх відах спорту. Наш спартыўны дэсант з захапленнем ўключыліся ў квэст. У выніку выканалі ўсе заданні і атрымалі заслужаную памятную ўзнагароду-сувенір – музычную калонку.
Але «Вытокі» – гэта не толькі спартыўны фестываль, але і культурны. З задавальненнем удзельнікам можна было пафатаграфавацца з мультыплікацыйнымі героямі і знакамітымі гістарычнымі асобамі. Дзякуючы старажытным касцюмам, зброі і тагачасным прадметам, лёгка было ўявіць сябе часткай іншай эпохі. А яшчэ можны было пачаставацца прысмакамі з розных кухняў свету.
Валерый Уладзіміравіч БУЛОЙЧЫК,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце.
Навагрудскі раён,
Шчорсаўскі дзіцячы сад–сярэдняя школа.