Цікавая сустрэча

Из нашей почты Новости

Яркай і запамінальнай падзеяй для выхаванцаў аздараўленчага лагера «Сцяжынкамі роднага краю» стала экскурсія ў вайсковую часць 75158 горада Навагрудка.

Як праходзіць ваенная служба? З чаго складаецца побыт вайскоўцаў? Адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні атрымалі выхаванцы лагера.

Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з умовамі нясення ваеннай службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, з армейскім жыццём вайскоўцаў. Даведаліся, як адрозніць форму паўсядзённую, парадную і баявую, паспрабавалі разабраць і сабраць аўтамат Калашнікава. Асаблівую цікавасць выклікала ваенная тэхніка, вайскоўцы дазволілі пасядзець за рулём баявой машыны, узяць у рукі рацыю. Магчымасць паглядзець, пакратаць, зазірнуць унутр баявой машыны – выклікала захапленне ў дзяцей.

Наведванне вайсковай часці дазволіла дзецям дазнацца пра будні салдат, адчуць важнасць і складанасць іх службы.

Сустрэча прайшла ў рэжыме жывых зносін, вельмі цікава, пазнавальна і з карысцю

Жанна Сулейманаўна БЕДУНКЕВІЧ,

дырэктара лагера.

Навагрудскі раён, Любчанская школа,

аздараўленчы лагер «Сцежкамі роднага краю».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *