Карыснымі маршрутамі

Из нашей почты Новости

У Любчанскай школе для 21 выхаванца працаваў школьны аздараўленчы лагер «Сцяжынкамі роднага краю», мерапрыемствы якога былі прымеркаваны да Года гістарычнай памяці і рэспубліканскай акцыі «Я гэтым краем ганаруся».

На гэты час лагер ператварыўся ў даследчы гарадок з галоўнай місіяй – даведацца як мага больш цікавага і карыснага за змену. Дзеля гэтага былі распрацаваны чатыры маршруты.

У пазнавальным «Я гэты край Радзімаю заву» дзеці пазнаёміліся з гістарычным мінулым, фактамі, падзеямі сваёй малой радзімы. Хлопчыкі і дзяўчынкі наведалі народны музей Любчанскага краю, гарадскую бібліятэку, Любчанскі замак, цікавыя мясціны пасёлка, сустрэліся з народнай рамеслініцай І. С. Горбач

У патрыятычным – «Маршрутамі памяці – маршрутамі Перамогі» выхаванцы ўдзельнічалі ў добраўпарадкаванні помнікаў і брацкіх магіл, прынялі ўдзел у мітынгу «Мой край не абмінула вайна», усклалі кветкі загінуўшым воінам, якія абаранялі наш пасёлак і каля помніка юнай партызанкі, падпольшчыцы, камсамолкі Людмілы Паўлаўны Сечка. Была арганізавана экскурсія ў вайсковую часць 75158 горада Навагрудка, сустрэча з прадстаўнікамі РАУС, МНС.

Аздараўленчы «Мары нараджаюцца – мары спраўджваюцца» дазволіў праявіць свае спартыўныя ўменні і навыкі, спрыт, кемлівасць і згуртаванасць падчас спартландыі, спартыўных спаборніцтваў па футболе, піянерболе, спартыўных эстафет, квэст-гульняў, у якіх былі задзейнічаны ўсе выхаванцы. Ніводнага дня не праходзіла без рухомых гульняў.

Дзякуючы развіваючаму маршруту «Мар! Дзейнічай! Перамагай!» дзеці раскрылі свае інтэлектуальныя, творчыя, музычныя, артыстычныя здольнасці удзельнічая ў пазнаваўчых конкурсах, квэст-гульнях, віктарынах, экалагічных і працоўных акцыях.

Кожную раніцу праводзіліся хвілінкі бяспекі жыццядзейнасці і гульні на павышэнне ўзроўню згуртаванасці ў калектыве.

Жанна Сулейманаўна БЕДУНКЕВІЧ,

дырэктара лагера.

Навагрудскі раён, Любчанская школа,

аздараўленчы лагер «Сцежкамі роднага краю».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *