Наш добры дзядуля Купала

Из нашей почты Новости

Больш за тыдзень актыў бібліятэкі Мазырскага дзіцячага дома разам з бібліятэкарам рыхтаваліся да юбілейнага мерапрыемства, прысвечанага нашаму славутаму паэту, драматургу, перакладчыку, публіцысту, класіку літаратуры роднай нашай беларускай Янку Купалу.

Рабілі падбор літаратуры, фотаздымкаў да выставы «Песняр беларускай зямлі», гучна чыталі вершаваныя творы, малявалі да іх малюнкі, з дзіцячых часопісаў вырэзвалі загатоўкі для  творчай работы.

7 ліпеня адбылося мерапрыемства, прысвечанае юбіляру «Наш добры дзядуля Купала». Спачатку прагляд відэяроліка, які дакладней пазнаёміў дзяцей з біяграфіяй і творчасцю паэта. Пасля прайшла літаратурная віктарына, якая замацавала веды аб творчым жыцці юбіляра. Усе уважліва слухалі вершаваныя творы Янкі Купалы. Хто выразна чытаў з кнігі, а хтосці змог вывучыць напамяць. Потым дзеці аб’ядналіся, каб  зрабіць калаж, які змог адлюстраваць ва ўсёй  красе вершаваны твор Янкі Купалы «Лета». Калі ўсе было зроблена дзяўчынка Вераніка сказала, што наш калаж падобны на каляровую паштоўку. « Дык давайце, дзеці, ў думках падорым гэтую паштоўку нашаму юбіляру!» – прапанавала бібліятэкар. І тут, зразумела, ўсе былі згодны. З Днём нараджэння, наш добры дзядуля Янка Купала!

Алена Станіславаўна КАСЦЯНКА,

бібліятэкар.

г. Мазыр, дзіцячы дом.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *