Маленькія патрыёты Радзімы

Из нашей почты Новости

У дашкольнам цэнтры развіцця дзіцяці аграгарадка Парэчча вялікае значэнне надаецца знаемству як з дзяржаўнымі, так і з нацыянальнымі сімваламі нашай Радзімы. Дзеці не толькі слухаюць, але і ведаюць гімн сваей краіны, а на святах і ўрачыстасцях  выхаванцы старэйшай групы спяваюць разам з дарослымі.

У Год гістарычнай памяці педагогі центра вырашылі як мага больш ўвагі звяртаць на гэты накірунак работы. Акрамя тэматычнах куткоў, якія есць ў кожнай группе, на тэрыторыі з’явілася некалькі тэматычных зон. З цікавасцю не толькі хлопчыкі, але і дзяўчынкі наведваюць ваенную палатку. Дзеці спрабуюць сябе у якасці вадзьцеля ваеннай тэхнікі, а макеты тэхнікі і ваенных дапамагаюць разам з педагогам мадэліраваць розныя гульнявыя сітуацыі. Праз матэрыял, размешчаны на лінейцы «па старонках роднага краю», знаемяцца з гісторыяй і традыцыямі радзімы.

А на пярэдадні Дня Незалежнасці, на ўваходзе ў цэнтр з’явіўся стэнд , прысвечаны Году гістарычнай памяці. Не толькі дзеці, але і іх бацькі, маюць магчымасць яшчэ раз ўспомніць пра подзвігі дзедаў і прадзедаў ў гады вайны. Праз здымкі наведаць значныя месцы не толькі нашага Парэчча, але і яго асяродзя. А любоў да родных мясцін, сваей гісторыі абазначылі сімвалічным сэрцам, якое зроблена ў падарунак ўстанове мнагадзетнай сям’ёй Захара Гіль.

Юлія Сяргееўна ДАМЯНЮК,

выхавальнік дашкольнай адукацыіі.

Гродзенскі раён, аграгарадок Парэчча,

дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *