Яркай і запамінальнай падзеяй для выхаванцаў аздараўленчы лагер «Сцяжынкамі роднага краю» Любчанскай школы стала экскурсія ў вайсковую часць 75158 горада Навагрудка.
Дзецям даведаліся пра будні салдат, адчулі важнасць і складанасць ваеннай службы.
Экскурсія ў аддзел Вялікай Айчыннай вайны народнага гісторыка-краязнаўчага музея Любчанскага края напомніла школьнікам лагера аб подзвігу савецкага народа, партызанаў і герояў роднага краю, ветэранаў Вялікай Айчынная вайны. Быў праведзены ШАГ «Памяці герояў будзем дастойныя». Хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у акцыі «Чысты помнік», аформілі вугалок-экспазіцыю «І ў кнізе, і у памяці», удзельнічалі ў шашачным турніры ў гонар любчан – герояў ваенных дзеянняў 1941–1945 гг., ветэранаў ВАВ Любчанскага сельсавета. Таксама для дзяцей была арганізавана віртуальная экскурсія ў Хатынь, якая прымусіла іх задумацца аб неабходнасці зберажэння міру.
Выхаванцы лагера прынялі ўдзел у мітынгу «Мой край не абмінула вайна», прысвечаным пачатку Вялікай Айчыннай вайны, які адбыўся на плошчы Салабуціна г. п. Любча.
Шмат эмоцый і ўражанняў выклікаў кіналекторый «Глядзі і памятай» аб жудасных падзеях ваеннага ліхалецця. Пасля прагляду выхаванцы арганізавалі абмеркаванне ўбачанага, прыйшлі да высновы, што першасная задача чалавецтва – зберагчы мір на планеце.
Жанна Сулейманаўна БЕДУНКЕВІЧ,
дырэктара лагера.
Навагрудскі раён, Любчанская школа,
аздараўленчы лагер «Сцежкамі роднага краю».