Гуляем па-беларуску

Из нашей почты Новости

У рамках правядзення тэматычнага тыдня ў яслях-садзе № 1 г. Дзятлава прайшло мерапрыемства «Чароўнае кола беларускіх казак».

У госці да дзяцей завітала казачніца. Яна прапанавала дзецям успомніць беларускія казкі і выканаць розныя цікавыя заданні: адгадаць загадкі і назваць казачных герояў, па урыўку адгадаць назву казкі.

З цікавасцю дзеці сустрэлі казачных герояў, у якіх пераўвасобіліся выхаванцы сярэдняй групы. У чароўным куфэрку знайшлі рэчы – атрыбуты герояў беларускіх казак. Потым малышы ігралі ў беларускія народныя гульні, танцавалі і весяліліся.

Ганна Пятроўна НІКУЛІНА,

выхавацель дашкольнай адукацыі.

г. Дзятлава, яслі-сад № 1.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *