Лета – з карысцю

Из нашей почты Новости

На тэрыторыі стадыёна Жукоўшчынскага дзіцячага сада–базавай школы правялі для дзяцей займальную конкурсна-гульнявую праграму «Мы разам»

Спачатку дзецям правялі гульню «Павітаемся», затым невялікую гульню-размінку «Можа – не, а можа – так!» і гульню-крычалку «Хто любіць гуляць».

Затым хлапчукі і дзяўчынкі падзяліліся на каманды «Энергія» і «Аптымісты» і з задавальненнем удзельнічалі ў спаборніцтвах: «Бег з мячом», конкурс капітанаў, «Складзі геаметрычную фігуру», «Паспей перадаць хусцінкуу», «Пранясі – не страць», «Вогненнае кола», «Хто хутчэй збярэ зоркі», «Перанясі мяч на ракетцы». Кожны этап уключаў разнастайныя фізічныя практыкаванні на хуткасць з пераадоленнем розных перашкод.

З цікавасцю і азартам дзеці разгадвалі загадкі пра спорт і адказвалі на пытанні віктарыны «Падумаем і адкажам». Весела і займальна прайшоў конкурс на ўвагу «Пагуляем, адгадаем!» – удзельнікі хутка рэагавалі на пастаўленыя пытанні і давалі правільныя адказы.

Абыякавых і пасіўных у гэты дзень не аказалася, усе былі актыўныя, вясёлыя, жыццярадасныя. У канцы ўсе атрымалі салодкія прызы.

Яніна Іосіфаўна КАШКО,

настаўніца.

Дзятлаўскі раён,

Жукоўшчынскі дзіцячы сад–базавая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *