1 жніўня ў Дварэцкай школе пачаў сваю працу дзіцячы аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем «Вясёлая планета».
Першы дзень змены пачаўся з урачыстай лінейкі і быў прысвечаны знаёмству – хлопчыкі і дзяўчынкі пымалі удзел у гульнях на знаёмства, знаходзячыся ў крузе, паведамлялі сваё імя і расказывалі пра свае хобі. Таксама афармлялі атрадную сімволіку – прыдумвалі назвы атрадам, рабілі атрадны куток. Гульні на свежым паветры былі на працягу ўсяго дня.
Пасля абеда выхаванцы з радасцю прынялі ўдзел у дыскатэцы, якая была прысвечана адкрыццю лагера.
Дзень скончыўся лінейкай і падвядзеннем вынікаў.
Віталій Уладзіміравіч ХАЛЮКОЎ,
дырэктар лагера.
Дзятлаўскі раён, Дварэцкая школа,
аздараўленчы лагер «Вясёлая планета».