Учора госці вы, а сёння мы!

Из нашей почты Новости

Выхаванцы лагера «Вясёлая планета», які дзейнічае на базе Дварэцкай школы, наведалі пажарную часць ў раённым цэтры.

Забаўна, але напярэдадні работнікі МНС самі былі гасцямі ў школе і паказвалі выхаванцам як працуе пажарная машына. Дзеці змаглі пасядзець на месцы кіроўцы гэтай «махіны», апрануцца ў адзежу і адчуць на сабе весь груз абмундзіравання сапраўднага пажарнага.

А ўжо на наступны дзень выхаванцы лагера самі прыехалі ў госці да пажарных. Хочацца адзначыць, што толькі ў пачатку 2022 года адкрылі новы будынак, дзе размясціліся раённы аддзел МНС і пажарная аварыйна-выратавальная часць № 1 г. Дзятлава. Дзецям экскурсія вельмі спадабалася. Яны былі ўраджаны маштабамі будынка, бо да гэтага будынак быў маленькі і размяшчаўся ў старым непрыстасаваным будынку былой сінагогі. Зараз выратаўнікі працуюць ў двухпавярхоўным будынку. Вучні наведалі трэнажорны зал, пакоі прыёма ежы і адпачынку, гараж і іншае. Экскурсавод расказаў пра цяжкую, але займальную і цікавую службу, а па просьбе дзяцей прывёў прыклады са сваёй службы, расказаўшы гісторыю тушэння пажару і выратавання людзей і жывёл.

На самой справе падобныя мерапрыемствы вельмі важныя і праводзяцца з мэтай павышэння ўзроўню ведаў правілаў пажарнай бяспекі сярод моладзі. Наведванне музеяў, слуханне лекцый дапамагаюць пазбегнуць узнікнення шматлікіх узгаранняў па віне дзяцей.

Віталій Уладзіміравіч ХАЛЮКОЎ,

дырэктар лагера.

Дзятлаўскі раён,

Дварэцкая школа,

аздараўленчы лагер «Вясёлая планета».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *