Чарговы дзень азлараўленчага лагера «Усмешка» школы № 1 г. Дзятлава быў прысвечаны падарожжам.
Без цікавых падрожжаў жыццё становіцца сумным, шэрым. А ўмова паспяховай вандроўкі – гэта добрая падрыхтоўка. Яе выхаванцы пачалі з бадзёрай зарадкі і хвілінкі здароўя. Першай кропкай падарожжа стала віртуальная экскурсія ў мінулае «Маршрутамі памяці, маршрутамі Перамогі». Дзеці завочна пабывалі ў вагонах цягніка Перамогі, паслухалі ўспаміны відавочцаў тых жудасных падзей, калі ў жыццё простых людзей уварвалася смяротная небяспека, слёзы і жах Вялікай Айчыннай вайны.
Сёння на варце міру і спакою стаяць супрацоўнікі Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь. Менавіта ў гэту ўстанову і адправіліся маленькія падарожнікі. Іх сустрэў камандзір узвода, лейтэнант міліцыі В. В. Венско, які расказаў аб штодзённых абавязках супрацоўнікаў, паказаў шлем, шчыт, бронікамізэльку, якімі карыстаюцца міліцыянеры ў час службы. Міліцыянер-кінолаг, прапаршчык А. В. Жегалік, пазнаёміў нашых выхаванцаў са службовым сабакам па мянушцы Рэй, прадэманстраваў, як праходзіць затрыманне зламысніка.
Наведванне Дэпартамента аховы хлопчыкам і дзяўчынкам вельмі спадабалася. Некаторыя нават захацелі ў будучым звязаць свой лёс са службай у міліцыі.
Таццяна Міхайлаўна ВАЛЯК,
старэйшы выхавацель.
г. Дзятлава, школа № 1,
аздараўленчы лагер «Усмешка».