Літаратурная гасцёўня не пустуе

Из нашей почты Новости

Як паведаміла Наталля Васільеўна Нікіціна, загадчыца аддзела абслугоўвання вучняў 1–5-х класаў з Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У. І. Леніна, цікавыя мерапрыемствы ў аддзеле, які называецца «Бураціна» улетку ладзяцца рэгулярна.

Сустрэчы ў літаратурнай гасцёўне, як адзначыла Наталля Васільеўна, неабходныя. Яны дапамагаюць школьнікам не толькі зразумець існасць чалавечага жыцця, адчуць асалоду ад роднага слова. Але і па-асабліваму выхоўваюць, адкрываюць дзверы ў таямніцу прыроды і навакольнага свету. 

Нядаўна адбылася сустрэча з Ганнай Мікалаеўнай Атрошчанка, беларускай пісьменніцай і казачніцай, якая расказала пра сябе, прачытала новыя творы, адказала на шматлікія пытанні. Маленькія чытачы з гомельскай школы № 24 з задавальненнем змаглі прачытаць вершы на беларускай мове, дакрануцца да роднага мілагучнага слова.

На развітанне быў зроблены агульны калектыўны фотаздымак.

Наталля БРЭЛЬ.

г. Гомель,

абласная бібліятэка імя У. І. Леніна.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *