Дарогай дабрыні

Из нашей почты Новости

На працягу летняга адпачынку ў Хвінявіцкай школе працуюць тэматычныя пляцоўкі, якія навучэнцы наведваюць з цікавасцю.

Тэматычная пляцоўка «Дарогай дабрыні» стала папулярнай сярод вучняў, таму што заўсёды прыемна рабіць добрыя справы. Чарговая сустрэча сабрала аматараў добрых спраў на аперацыю «Помнік», якая была прысвечана Году гістарычнай памяці. Навучэнцы падчас мерапрыемства даведаліся аб гісторыі стварэння абеліска ў аграгарадку Хвінявічы, ўшанавалі памяць загінуўшых воінаў-землякоў хвілінай маўчання. Таксама быў наведзены парадак на кветніках і тэрыторыі каля помніка.

Імёны на абеліску сведчаць аб подзвігу нашых землякоў, якія цаной свайго жыцця падаравалі нам шчасце жыць у мірнай краіне. І мы, нашчадкі, гэта помнім і цэнім!

Таццяна Віктараўна ЖЫНКО,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

Дзятлаўскі раён,

Хвінявіцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *