Чытаем Купалу разам

Из нашей почты Новости

Вучні Клясціцкай дзіцячы сад–сярэдняй школы імя У. А. Хамчаноўскага далучыліся да Рэспубліканскай творчай акцыі «Чытаем Купалу разам».

Акцыя прысвечана 140-годдзю з дня нараджэння вялікага песняра Беларусі – Янкі Купалы. Асноўная мэта – аб’яднаць беларускіх дзяцей і дарослых жывым мілагучным Купалавым словам, якое засталося нам у спадчыну.

Знаёмства з беларускай культурай для многіх прадстаўнікоў іншых народаў пачынаецца менавіта з Купалавых твораў, бо ў сваёй творчасці ён увасобіў самабытную беларускую душу, яго паэзія асэнсоўвае быццё людзей беларускай зямлі, самой Беларусі як часткі вялікага свету.

Янка Купала стаў сапраўдным песняром і майстрам беларускага слова. Ён пісаў пра прыгажосць беларускіх краявідаў, любоў да роднай старонкі і яе людзей, пра сваё дзяцінства.

Надзея Сяргееўна ШЫЛАВЕЦ,

педагог-арганізатар.

Расонскі раён,

Клясціцкая дзіцячы сад–сярэдняя школа

імя У.А.Хамчаноўскага.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *