Сёлета 3 і 4 верасня горад Добруш Гомельскай вобласці прымае эстафету ўрачыстасцей, прысвечаных Дню беларускага пісьменства. Трансляцыі канцэртаў форума і тэматычную праграму перадач прапануе ў гэтыя дні сацыякультурны тэлеканал медыяхолдынга.
Штогод з 1994-га свята пісьменства, якое традыцыйна адзначаецца ў першую нядзелю верасня, вандруе па гістарычным цэнтрам беларускай культуры. Здымачная група «Беларусь 3» наведае ўсе пляцоўкі форума ў Добрушы, сустрэнецца з гасцямі і выступоўцамі, пакажа, як ушаноўваецца гісторыка-культурная і духоўная спадчына края ў выпусках «Навін культуры». Аднаму з сакральных сімвалаў горада – храму Святога Мікалая – будзе прысвечана праграма «Святыні Беларусі».
У суботу 3 верасня на тэлеканале адбудзецца трансляцыя ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Дня беларускага пісьменства – пачатак у 21:00. У нядзелю 4 верасня ў 14:00 гледачы ў прамым эфіры ўбачаць канцэрт закрыцця форума.
ПРЭС-СЛУЖБА БЕЛТЭЛЕРАДЫЁКАМПАНІІ.