На свяце ў Дзень ведаў

Из нашей почты

  У яслях-садзе №83 г. Гродна адбылося вельмі цікавае і захапляльнае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня ведаў.

      У гэты дзень дзетак старэйшага ўзросту групы з беларускай мовай выхавання сустракалі вясёлымі песенкамі клоўны Клёпа і Бася. Пасля кароткай гісторыі пра Дзень ведаў, дзеці адправіліся ў займальнае падарожжа па дзіцячым садзе. У кожным куточку ўстановы іх чакаў мультыплікацыйны ці казачны герой з заданнем.

         Спачатку дзяцей сустрэлі Маша і Мядзведзь са складанымі загадкамі, затым Чырвоная Шапачка і Шэры Воўк правялі эстафету на спрыт і ўважлівасць. Ліса Аліса і Кот Базіліо гулялі з дзецьмі ў хованкі, а Царэўна-Несмяяна і Баба Яга малявалі разам з імі на паветраных шарах.

          За кожнае выкананае заданне дзеткі атрымлівалі ад казачных герояў залаты ключык. Свята скончылася дзіцячай дыскатэкай у музычнай зале, дзе з дапамогай сваіх ключыкаў малышы адкрылі куфар з цукеркамі і медалямі.

Ала Ўладзіміраўна ЛУБЕШКА,

                                                                          Музычны кіраўнік.

г. Гродна, яслі-сад № 83.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *