Дзень беларускага пісьменства

Из нашей почты Новости

У рамках тыдня беларускага пісьменства і друку ў школе № 1 г. Дзятлава суботні школьны дзень прайшоў пад назвай «Дзень беларускага пісьменства».

Разнастайнасць мерапрыемстваў дазволіла кожнаму вучню знайсці занятак па душы. Вучні 5–6-х класаў прынялі ўдзел у пазнавальнай віктарыне «Мовы друкаванай чароўнае слова», дзе кожны змог паказаць свае здольнасці і веды. Вучні 7–8-х класаў прынялі ўдзел у квізе  «Сцяжынкамі роднай мовы». Падчас мерапрыемства прагучалі кампазіцыі ў выкананні беларускіх спевакоў. Для вучняў 9–11-х класаў была арганізавана літаратурная гасцёўня «Нам засталася спадчына», дзе ўдзельнікі ўзнавілі свае веды пра жыццё і дзейнасць знакамітага першадрукара Францыска Скарыну. З цікавасцю і захапленнем старшакласнікі ўспрынялі інфармацыю ў форме прэзентацыі пра знакавыя цэнтры Беларусі, у якіх праводзілася святкаванне Дзён беларускага пісьменства. Вялікую цікавасць у вучняў выклікала выстаўка ў школьным музеі «Назад у мінулае», якая арганізавана ў выніку пошукавай работы за час летніх канікул. Тут можна было паглядзець газеты, падручнікі, часопісы, творы мастацкай літаратуры савецкага часу. Самым старым выданнем стала кніга А. Твардоўскага «Васілій Цёркін» ад 1947 года. Найбольшую цікавасць у навучэнцаў выклікалі часопісы «Савецкі воін» 1964 г, «Смена» 1965 г., «Женщины мира» 1965 г. Экспанатам года 2022 стала газета на беларускай мове «Калгасная праўда» ад 12 верасня 1958 года. Такім чынам, вучні змаглі вярнуцца ў гістарычнае мінулае і дакрануцца да друкаванага слова.

Марына Тадэвушаўна ПАЎЛЮЧЫК,

настаўніца беларускай мовы і літаратуры.

г. Дзятлава, школа № 1.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *