Век жыві – век вучыся

Из нашей почты Новости

Навучэнцы 8–11-х класаў Хвінявіцкай сярэдняй школы сустрэліся са святаром Накрышскай Барыса-Глебскай царквы.

Такія сустрэчы сталі ўжо традыцыйнымі, таму што ўстанова адукацыі некалькі гадоў з’яўляецца інавацыйнай пляцоўкай, якая працуе над укараненнем мадэлі фарміравання культуры міжасобасных зносін дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускага народа ва ўмовах дзяржаўнага двухмоўя. Айцец Мікалай паведаміў вучням аб праваслаўных святах, якія адзначаюцца восенню. Цікава было слухаць пра паходжанне традыцый святкаванняў. Святар дзяліўся з падлеткамі сваёй жыццёвай мудрасцю. Гэтыя сустрэчы надоўга застаюцца ў памяці, таму што кожнае слова сказанае адклікаецца ў душах слухачоў. Падчас сустрэчы ўзгадвалі пра каштоўнасць жыцця чалавека. Святар расказаў вучням аб тым, як спраўляцца з жыццёвымі праблемамі, вучыў расстаўляць прэярытэты, каб адчуванне шчасця і задаволенасці заўсёды было ў душы. Не абмінулі і такія важныя пытанні, як захаванне і ўмацаванне здароўя фізічнага. Падлеткі разумеюць, што шкодныя звычкі не павінны прысутнічаць у жыцці, бо ад іх вельмі цяжка пазбавіцца.

Толькі моцны духам чалавек здолее сказаць «не» ўсім фактарам, якія наносяць шкоду здароўю.

Таццяна Віктараўна ЖЫНКО,

настаўнік.

Дзятлаўскі раён, Хвінявіцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *