Мы разам, мы сябруем, мы адзіныя!

Из нашей почты Новости

17 верасня святкавалася маладое свята нашай краіны – Дзень народнага адзінства. Таму класная гадзіна ў 1-м класе Вензавецкай школы была прысвечана менавіта гэтаму святу.

Падчас гульнявой праграмы першакласнікі выказвалі свае думкі на раскрыццё сэнсу новага для іх слова «адзінства». Выконваючы розныя заданні, склаўшы «кветачку адзінства», разам прыйшлі да высновы, што «адзінства» – гэта не адзін. Гэта аб’яднанне ўсіх людзей, гэта згода і сяброўства між людзьмі, гэта мір і ўзаемаразуменне.

На свяце заўсёды гучаць пажаданні. Выказванні навучэнцаў былі шчырымі і сардэчнымі. Усе жадалі міру, росквіту і дабрабыту роднай краіне.

Ганна Леанідаўна ЛУНЯ,

настаўнік пачатковых класаў.

Дзятлаўскі раён,

Вензавецкая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *