Быць патрыётам – абавязак кожнага беларуса

Из нашей почты

 

Ва ўсіх класах Хвінявіцкай школы прайшла адзіная класная гадзіна на тэму «Дзень народнага адзінства».

Вучні паглядзелі дакументальныя стужкі, якія дапамаглі даведацца пра гістарычныя падзеі – аб’яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі. У старэйшых класах з цікавасцю абмяркоўвалі важнасць і сутнасць народнага адзінства. Актывісты падрыхтавалі інфармацыйныя даведкі пра памятныя знакі, прысвечаныя святкаванню, якія з’явіліся ў населеных пунктах нашай краіны. Узгадалі і наш раённы цэнтр – горад Дзятлава. Плошча горада носіць назву «17 верасня», і названа ў гонар падзей, якія адбываліся 17 верасня 1939 года. Так нашы землякі ўшаноўваюць памяць тых падзей.

Значнай і адказнай справай было напісанне рэспубліканскага дыктанта «Дзень народнага адзінства». У ім прынялі ўдзел вучні 8–11-х класаў.

Быць патрыётамі краіны – гэта абавязак кожнага беларуса. Гонар і годнасць перапаўняюць маладое пакаленне. Моладзь шануе традыцыі свайго народа, помніць сваё гістарычнае мінулае.

Таццяна Віктараўна ЖЫНКО,

настаўнік.

Дзятлаўскі раён,

Хвінявіцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *