Навучэнцы Жукоўшчынскай базавай школы прынялі ўдзел у мітынгу «Помнім!», прымеркаваным да Дня народнага адзінства.
Разам з дэлегацыяй КСУП «Жукоўшчына» і Жукоўшчынскага сельскага савета яны аддалі даніну павагі подзвігу землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, ушанавалі мінутай маўчання іх памяць і ўсклалі кветкі да абеліскаў у вёсках Краглі Вялікія і Погіры, а таксама ля памятнага знака ў Шаркутовым лесе, дзе былі расстраляны жыхары вёскі Погіры за сувязь з партызанамі.
Удзел у мітынгу стаў урокам для вучняў, якія павінны помніць і шанаваць гісторыю, каб ствараць будучыню.
Аляксандра ЯКШЭВІЧ,
вучаніца 6-га класа.
Дзятлаўскі раён,
Жукоўшчынская базавая школа.