Матчына мова, родная мова!

Из нашей почты Новости

Менавіта так, шаноўна і ласкава, вучні і настаўнікі Турэцкай базавай школы называюць гэты бясцэнны духоўны набытак.

Да Тыдня роднай мовы ў школе было падрыхтавана і праведзена шмат цікавых мерапрыемстваў. Адбылася прэзентацыя віншавальных паштовак «Пажаданні роднай мове». Вучаніца 7-га класа Ангеліна Турончык прыняла ўдзел у адкрытай дыстанцыйнай паэтычнай акцыі «Мова родная, ганаруся табой!». На працягу тыдня праходзілі акцыі «Размаўляй са мной па-беларуску», «Чытаем вершы пра родную мову», «Маё самае любімае слова па-беларуску – Радзіма». У школьным краязнаўчым музеі праходзіла экскурсія «Аб родным краі роднай мовай». А першакласнікі пазнаёміліся з экспазіцыяй, «Старадаўнія рэчы – у памяць ад продкаў», якая была арганізавана ў фае школы. Для вучняў пачатковых класаў быў наладжаны прагляд мультфільма на беларускай мове «Прыгоды Несцеркі». З цікавасцю хлопчыкі і дзяўчынкі выконвалі розныя заданні падчас гульні «Роднай мовы ветлівыя словы». Вучні старэйшых класаў удзельнічалі ў квэсце «Фальклор, фальклор – душа народа», гульні «З рога ўсяго многа». У 2022 годзе мы адзначаем юбілеі з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа. З гэтай нагоды ў школьнай бібліятэцы была створана выстава «Дыяменты беларускай літаратуры», а таксама праведзена віртуальная экскурсія па літаратурных музеях паэтаў.

Наш педагагічны калектыў упэўнены, што любоў і павагу да мовы продкаў трэба выхоўваць з дзяцінства. А моўная культура беларускага народа надзвычай багатая і самабытная.

Дзеці – наша будучыня. Мова – наш скарб, наша гісторыя. Захаваем жа нашу спадчыну разам!

Таццяна Міхайлаўна КАПЫЛОВА,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

Чэрвеньскі раён,

Турэцкая базавая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *