Чароўная батлейка-2

Из нашей почты Новости

Першым маштабным мерапрыемствам, якое дазволіла ўсім вучням убачыць гімназічную батлейку, стала свята Масленіца, якое праходзіла ў мінулым навучальным годзе. Было вырашана зрабіць выставу нашых лялек. Вучні, іх бацькі, бабулі і дзядулі адгукнуліся на нашу прапанову паўдзельнічаць. Атрымалася цудоўна!

З’явілася задума пачаць ладзіць паказы народных казак. Адгукнуліся нашы вучні шостых класаў, спрабавалі сябе ў розных ролях. Абралі казку «Разумная дачка». Рэпетыцыі былі доўгімі, складанымі, аднак займальнымі. Жаданне ўбачыць канчатковы вынік было моцным, і ў рабят усё атрымалася. Гэты навучальны год будзе плённым працягам нашай творчай дзейнасці ў рамках інавацыйнага праекта гімназіі. Мы ўжо сямікласнікі. Выбіраем новы сцэнарый і працягваем цікавы шлях да батлейкі. Наперадзе нас чакаюць новыя героі нашых выдатных беларускіх твораў. Аб гэтым мы казалі на нашым мерапрыемстве, якое прайшло на гэтым тыдні. Батлейка – гэта шлях да рэалізацыі творчых магчымасцяў нашых вучняў, развіццё іх густу, таленту, гэта шанаванне беларускіх традыцый, гісторыі, культуры, мовы. Што можа быць лепшым для нас, іх настаўнікаў? Што можа быць лепшым для падрастаючага пакалення?

Ала Фёдараўна НЕСЦЯРОВІЧ,

Ірына Уладзіміраўна ЦЕРАХАВА,

настаўнікі беларускай мовы і літаратуры,

г. Магілёў, гімназія № 3.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *