Бяспека ў нашых руках

Из нашей почты Новости

Работнікі Маскоўскага аддзела па надзвычайных сітуацыях працягваюць сустракацца з мамамі і татамі на бацькоўскіх сходах, якія праводзяцца ва ўстановах адукацыі раёна.

Асноўны акцэнт робіцца на абмеркаванні тэмы, звязанай з папярэджаннем пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём. Ратавальнікі прыводзяць прыклады пажараў з удзелам дзяцей, тлумачаць, што асноўнай прычынай гібелі малалетніх на пажарах з’яўляецца пакіданне іх без нагляду. Бацькоў заклікаюць не пакідаць дзяцей дома адных, не дазваляць ім песціцца з запалкамі і электрапрыборамі, навучаць правілам бяспекі, дзеянням у выпадку пажару. Тлумачаць, што запалка ў руках дзяцей – гэта не толькі небяспека для жылля і маёмасці, але і пагроза жыццю дзіцяці.

Для таго, каб абараніць сябе і сваіх блізкіх ад бяды, работнікі МНС рэкамендавалі ўсталяваць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі ў жылых памяшканнях дамоў і кватэр. Таксама ў ходзе сустрэчы прадстаўнікі МНС распавядалі аб небяспеках, якія чакаюць дзяцей на вуліцы.У завяршэнні сустрэчы кожны атрымаў прафілактычныя лістоўкі і памяткі.

Сустрэчы з бацькамі – адзін з асноўных накірункаў у прафілактыцы траўматызму і гібелі дзяцей. Не раз даказана жыццём: як бы часта педагогі і выратавальнікі не тлумачылі, што такое «добра» і што такое «дрэнна», у дзіцячай свядомасці галоўны прыклад для пераймання – бацькі. Значыць, у татаў і матуляў проста няма іншага выйсця, як быць «узорам бяспекі».

Таццяна ГАЛУШКА,

старшы інспектар сектара прапаганды

Маскоўскага РАНС г. Мінска.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *