На восеньскім кірмашы

Из нашей почты Новости

У Турэцкай базавай школе стала добрай традыцыяй праводзіць «Восеньскі кірмаш».

Мэтай такога мерапрыемства з’яўляецца далучэнне да культуры беларускага народа, выхаванне ў дзяцей пачуцця гонару за сваю мову, краіну, народ. На гэты раз гандлёвыя рады размясціліся ў фае школы. Чаго толькі не было прапанавана на кірмашы: блінцы, піражкі, булачкі, садавіна, натуральны сок і многа розных прысмакаў. На свята завітала шмат гасцей: мамы, таты, бабулі, настаўнікі і вучні школы. На кірмашы  гучалі беларускія народныя песні, дзеці з задавальненнем гулялі ў «Бульбінку», вадзілі карагод «Дажынкі». Атмасфера радасці і весялосці адчувалася на працягу ўсяго свята. Цікава і запамінальна прайшоў гэты дзень!

Таццяна Міхайлаўна КАПЫЛОВА,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

Чэрвеньскі раён,

Турэцкі дзіцячы сад–базавая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *