У Дварэцкай школе адбылося адкрыццё аздараўленчага лагера «Вясёлая планета».
Вучні пазнаёміліся з правіламі лагера, прыдумалі назву свайму атраду, дэвіз, аформілі дошку. У першай палове дня пагулялі ў гульні на знаёмства, нягледзячы на тое, што яны ведалі адзін аднаго, даведаліся новае і цікавае пра сваіх школьных сяброў. Працягнуўся дзень сустрэчай з інспектарам ДАІ, які яшчэ раз нагадаў дзецям пра правілы бяспечных паводзін на дарозе. У канцы сустрэчы выхаванцы лагера атрымалі буклеты ў падарунак ад інспектара.
Вельмі спадабалася дзецям інтэрактыўная гульня «Мая будучая прафесія», падчас якой выхаванцы лагера выбралі сваю будучую прафесію, растлумачылі чаму менавіта яе выбралі. Кожны намаляваў атрыбуты выбранай прафесіі, прарэкламавалі яе.
Закончыўся дзень у лагеры працоўным дэсантам. Хлопчыкі і дзяўчынкі навялі парадак у спальні, у раздзявалцы, у класе. Дзеці пайшлі дамоў з добрым настроем і з цікавасцю разважалі, што іх чакае заўтра.
Ларыса Мікалаеўна ГАНЧАР,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце.
Дзятлаўскі раён,
Дварэцкая школа.