Навучэнцы 5-х «А» і «Г» класаў гімназіі № 3 г. Магілёва наведалі Магілёўскі музей этнаграфіі, дзе пазнаёміліся з экспазіцыяй «Зямлі роднай кругавод».
Супрацоўнік музея цікава расказала пра побыт сялян, якія засялялі Падняпроўе, прыладах іх працы, рамёствах, якімі займаліся сяляне.
Вучні даведаліся шмат новага і цікавага аб нацыянальных святах: Каляды, Масленіца, Троіца, Купалле і іншых, пра традыцыі святкавання іх у даўнія часы нашымі продкамі.
Супрацоўнікі музея прадэманстравалі працу ткацкага станка, выкарыстанне калаўрота для прадзення льнянога валакна, ручнога млына для атрымання мукі.
Наведванне музея стала для гімназістаў-пяцікласнікаў своеасаблівым падарожжам у гістарычнае мінулае роднага краю, дазволіла пабыць у тых далёкіх часах, калі жылі нашы продкі.
Таццяна Іванаўна ПАЛАЗКОВА,
Дударава Марыя Міхайлаўна ДУДАРАВА,
класныя кіраўнікі.
г. Магілёў, гімназія № 3.