Песняры зямлі беларускай

Из нашей почты Новости

2022 год у Беларусі праходзіць пад знакам двайнога літаратурнага юбілею – 140-годдзя з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Янка Купала і Якуб Колас – тыя вежы, з якіх мы глядзім на сусвет і з якіх сусвет глядзіць на нас. У кожным іх творы ёсць і глыбіня пачуццяў, і гісторыя, і чалавек, і нейкае сваё ўспрыманне сусвету, яго масштабаў.

Гістарычная заслуга Янкі Купалы і Якуба Коласа заключаецца перш за ўсё ў тым, што яны стварылі сапраўдныя шэдэўры нацыянальнага мастацтва і тым самым узнялі беларускую літаратуру да ўзроўню перадавых літаратур свету, зрабілі яе агульнанароднай справай, адным з важнейшых і дзейсных сродкаў маральнага і эстэтычнага выхавання будучых пакаленняў.

У рамках Года гістарычнай памяці ў школьнай бібліятэцы сярэдняй школы № 2 г. Мсціслава аформлена выстава літаратуры «Янка Купала і Якуб Коласа – сімвал і гонар нацыі», прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння,  якая дзейнічае амаль на працягу усяго года. На юбілейнай выставе прадстаўлены зборы твораў пісьменнікаў, асобна выдадзеныя творы, матэрыялы аб іх жыцці і творчасці.

А таксама біліятэкарамі былі праведзены шэраг мерапрыемстваў і распрацаваны буктрэйлер «Я. Купала і Я. Колас» (да 140-годдзя з дня нараджэння), які размешчаны на сайце школы.

Наша літаратура – наш гонар, тая галіна духоўнай дзейнасці, у якой беларусы найбольш ярка праявілі сябе як нацыя.

Наталля Валер’еўна ЖБАНКОВА,

бібліятэкар.

г. Мсціслаў, школа № 2.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *