Коласаўскія чытанні для маленькіх

Из нашей почты Новости

У гонар 140-годдзя са дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа ў філіяле сельская бібліятэка аграгарадка Махава праходзілі Коласаўскія чытанні для маленькіх чытачоў.

Знаёмства з творчасцю пісьменніка пачалося з кнігі «Другое чытанне для дзяцей беларусаў». У апошнім з разделаў зборніка пісьменннік змясціў адзінаццаць апрацаваных ім беларускіх казак. Казкі невялікія па сваіх памерах, адпавядаюць узроставым асаблівасцям дзяцей пяці-сямі год, у іх выразна выяўляецца выхаваўчая скіраванасць: высмейваецца зайздрасць, сквапнасць, абмежаванасць.

У першы дзень коласаўскіх чытанняў дзеці не толькі паслухалі і абмеркавалі вершаванае апавяданне «Савось-распуснік», але і паказалі  свае творчыя здольнасці, змайстравалі героя апавядання – Ката, выкарыстоўваючы тэхніку аплікацыі. У наступны дзень удзельнікі чытанняў паглядзелі тэатр на стале па казцы «Воўк-дурань». Маленькія чытачы  з задавальненнем слухалі казкі, хваляваліся за лёс казачных герояў, гатовы былі прыйсці на дапамогу пакрыўджаным.

Кацярына Сяргееўна ДУБРОЎСКАЯ,

бібліятэкар.

Магілёўскі раён, аг. Махава

філіял сельская бібліятэка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *