Праграма была на любы густ: батлейка, маленькі звярынец, нават з вялікімі жывёламі – якамі і зубрамі, музей культурна-гістарычнай спадчыны Беларусі; вуліца майстроў з магчымасцю паглядзець творчы працэс, набыць сувеніры, паласавацца мёдам у сотах, з’есці варанай кукурузы, пакаштаваць слодыча з гарачай гарбатай; прайсці квэст дзеля ўратавання пана Твардоўскага – героя батлейкі, які падмануў хітрага чорта.
Гасцей сустракалі у старажытных строях, размову вялі на добрай беларускай мове. Ва ўсім тут прасочвалася павага да культуры народа і гордасць за краіну. Узрушылі шматлікія рэчы: перавернуты дом, хатка на дрэве, старажытны горад з плошчай і страшэннай катавальняй. Тут яны пабачылі на свае вочы гільятыну і шмат чаго яшчэ. Перагарнулі гімназісты змрочныя старонкі старажытнасці і пабеглі па сцежачцы да вальераў з жывёлай: падзівіліся на магутных зубраў, муфлонаў, ваўкоў, енатавідную сабаку, розных птушак, якіх узначальваюць элегантныя страусы. Не абыйшлі і магутны дуб, 400 год чакаў ён гэтай сустрэчы! Замовілі жаданне – павінна здздейсніцца… Мала хто з наведвальнікаў чуў да гэтага пра Дукору, якая стала найвялікшым адкрыццём: дзівосныя мясціны не за далёкімі марамі-акіянамі, яны зусім побач.
Алена Аляксееўна ПАРФЁНАВА.
настаўнік русскай мовы і літаратуры.
г. Смаргонь, гімназія.