Па славутых мясцінах Навагрудчыны

Из нашей почты Новости

Турысцка-краязнаўчыя экскурсіі ў шосты школьны дзень сталі традыцыйнымі ў Раклевіцкай базавай школе. На каляндарны год турысцкі савет распрацоўвае дзясяткі цікавых і захапляючых маршрутаў.

У чарговым падарожжы вучні наведалі знакамітыя мясціны суседняга Навагрудскага раёна і горада Навагрудка. Узыходжанне на самую высокую вяршыню Навагрудскага ўзвышша, наведванне гісторыка-краязнаўчага музея горада, знаёмства з гісторыяй Навагрудскага замка сталі адметнымі этапамі экскурсіі. А далей прайшла эстафета «Ад помніка да помніка», у якой навучэнцы мелі магчымасць ускласці кветкі каля помнікаў і больш даведацца пра гісторыю і культуру Навагрудчыны. Завяршылі падарожжа наведваннем знакамітай жыватворнай крыніцы. «Пазнай наваколле сваё і захавай нашчадкам!» – дэвіз навучэнцаў у час правядзення турысцка-краязнаўчых экскурсій.

Наталля Аляксандраўна СОКАЛ,

класны кіраўнік 8-га класа.

Дзятлаўскі раён,

Раклевіцкая базавая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *