У госці да БарДУ

Из нашей почты Новости

Разам з класным кіраўніком пабывалі ў г. Баранавічах і наведалі Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт, сустрэліся з адміністрацыяй, пазнаёміліся з умовамі прыёму дакументаў і спецыяльнасцямі ўстановы адукацыі.

Выкладчыкі, навукоўцы і студэнты БарДУ ахвотна гутарылі з намі і адказвалі на шматлікія пытанні. Давялося наведаць лабараторны занятак па біялогіі і нават адчуць сябе студэнтамі.

Другая старонка экскурсіі была прысвечана працы ўніверсітэцкай бібліятэкі, дзе мы пазнаёміліся з унікальным фондам, выставамі і каштоўнымі экземплярамі кніг.

Я ўпэўнена, што пасля гэтага візіту хтосьці з нас сур’ёзна задумаецца аб паступленні менавіта ў гэтую навучальную ўстанову.

Валерыя КАСЦЮК,

вучаніца 10-га класа.

Дзятлаўскі раён,

Казлоўшчынская школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *