Куды вядзе свавольства

Из нашей почты Новости

Пад такой назвай ў Круговіцкой школе ў форме інтэрактыўнага занятка прайшло мерапрыемства ў рамках суботняга дня. Яго арганізатарам была служба СППС школы.

Вучні 5–9-х класаў даведаліся, з кім праводзіцца «індывідуальная прафілактычная работа», успомнілі, што такое адміністрацыйная і крымінальная адказнасць, ўзрост адказнасці і калі яна наступае.

Больш падрабязна спыніліся на артыкуле «Дробнае свавольства». Было ўзгадана шмат канфліктных сітуацый, калі фігурантаў трэба прыцягнуць да адказнасці.

Цікавасць у падлеткаў выклікаў артыкул «Прысваенне знойдзенага», асаблівая увага была нададзена знойдзеным банкаўскім картам. Вучням быў прапанаваны алгарытм дзеянняў ў падобнай сітуацыі і адміністрацыйная адказасць у выніку невыканання гэтага алгарытму. Школьнікі актыўна ўспаміналі гісторыі, калі іх знаёмыя па няведанні станавіліся фігурантамі адмінстрацыйных спраў. Падрабязна быў разгледжаны і артыкул  «Наўмыснае знішчэнне ці пашкоджанне чужой маёмасці».

Навучэнцы паўдзельнічалі ў віктарыне на веданне адміністрацыйнай адказнасці за пэўныя правапарушэнні, ў фінале сусрэчы атрымалі прафілактычныя лістоўкі.

Святлана Аляксандраўна МУХА,

педагог сацыяльны.

Ганцавіцкі раён,

Круговіцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *